Учитель начальных классов плиско дина Михайловна




страница5/8
Дата13.08.2016
Размер0.55 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

Ход марафона



Уступ

1 вучань: Я рускую мову люблю і вучу,

А нашу таксама я ведаць хачу.



2 вучань: Я на роднай мове размаўляць вучуся,

Вы прабачце, людзі, мо дзе памылюся.



Настаўнік: Так, дзеці, мы толькі нядаўна пачалі вывучаць нашу беларускую мову, але ж пэўныя веды ў нас ужо ёсць.Сёння мы правядзём інтэлектуальны марафон. Паглядзім, хто лепш ведае беларускія народныя казкі, прыкметы, прымаўкі, загадкі.

У марафоне ў нас удзельнічаюць дзве каманды: ПРАМЕНЬЧЫКІ і СВЕТЛЯЧКІ, а вучні 2”А” будуць гледачамі - балельшчыкамі.


Конкурсная праграма

1.”НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ”



З ” рассыпаных” частак трэба скласці народныя прыкметы.

Народныя прыкметы


Зіма без снегу - не быць хлебу.

Калі зімой цёпла,летам холадна будзе.

Які снег у лютым,столькі травы ўлетку.

Студзень пагодны-год будзе плодны.

Мала зорак на небе - на непагадзь.

Лес шуміць – чакай адлігі.

Зіма снежная – лета дажджлівае.

Якая зіма,такое і лета.

У лютым дажджы – мокрыя вясна і лета.

Студзень мяце – ліпень залье.

У студзені маразы – на полі ўраджай.

Ясны крутарогі месяц – на сцюжу.


2. “ КОНКУРС ЗАГАДАК”

Каманды па чарзе адгадваюць загадкі.

Конкурс загадак


1. Вадкае,а не вада, белае, а не снег. (Малако.)

2. Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці. (Ноч.)

3. Кругленька, залаценька – усяму свету міленька. (Сонца.)

4. Што размаўляе на ўсіх мовах? (Рэха.)

5. Ішоў даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз. (Дождж.)

6. Белы,як снег, салодкі, як мёд. (Цукар.)

7. Паўзун паўзе і іголкі вязе. (Вожык.)

8. Без рук, без сякеры зроблена хата і дзверы. (Гняздо.)

9. Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба.)

10. Па гарам, па далам ходзіць шуба і каптан. (Авечка.)

11. Хто грызе, дробна жуе, сама не глытае? (Піла.)

12. Што ў вадзе родзіцца і ў вадзе расходзіцца? (Соль.)

13. Што гэта за вочы : адно свеціць удзень, а другое ўночы?

14. Усіх нас корміць, а сама есці не просіць. (Зямля.)

15. Рук многа, а нага адна. (Дрэва.)

16. На гару бягом , а з гары кувырком. (Заяц.)

17. Не доктар, а дрэвы лечыць. (Дзяцел.)
– Загадак наш народ стварыў так многа, што іх і на цэлы дзень хапіла б. Але ў нас яшчэ ёсць іншыя заданні.
3. .ВЫКАНАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ.
4. КОНКУРС “СЛОВЫ-ХІТРУНЫ”

Знайсці, якія словы “схаваліся” ў словах.

Словы – хітруны


карагод парасон

пенал салата

смак пірог

дрот пясок

цікава клубок

парася малако

карысна кароўка

(У гэты час з балельшчыкамі адгадваем загадкі.)

Загадкі


1. Невялікі, рыжаваты, а хвост доўгі і калматы, на дрэве жыве і шышкі грызе. (Вавёрка.)

2. Удзень аддыхае, а ўночы лятае. (Сава.)

3. Ляжыць пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака.)

4. Калматы,вусаты, есці пачынае,песенькі спявае. (Кот.)

5. Семсот муляроў збудавалі дом без вуглоў. (Пчолы.)

6. У адным доме сотні жыхароў, а сям’я адна. (Вулей.)

7. Усіх я ў пору буджу, хоць часоў не ваджу. (Певень.)

8. Без рук,без галавы, а маляваць умее. (Мароз.)

9. Ляціць, а не птушка, вые, а не звер. (Вецер.)

10. Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног. (Снег.)

11. Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя. (Бярозы.)

12. Стаіць у лазе на адной назе. (Грыб.)

13. Не агонь, а пячэцца. (Крапіва.)

14. Хто забачыць, той заплачыць. (Цыбуля.)

15. Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. (Агурок.)

16. Сядзіць царыца ў цямніцы, а каса на вуліцы. (Морква.)

17. Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)

18. Уся дарожка ўсыпана гарошкам. (Зоркі.)

19. Як тая рэч завецца, што цэлы год лічыць і не саб’ецца? (Каляндар.)
5. КОНКУРС “ У СВЕЦЕ КАЗАК”

Настаўнік чытае ўрыўкі з казак,

а вучні адказваюць, з якой гэта казкі.

У свеце казак


1. Гэй, каза, збірай манаткі,

Уцякай хутчэй ты з хаткі,

Бо вунь дзед ідзе, ён касу нясе! (“Каза-манюка”)

2. Кар-кар! Кра-кра! Гэй-гэй!

Я – паўночны салавей! (“Ганарыстая варона”)

3. Дык вось, каточак, мой галубочак, хлеб ёсць, соль ёсць – капусты няма. (“Каток – залаты лабок”)

4. З таго часу больш і не сябруюць сабакі з ваўкамі.

(“Сабака і воўк”)

5. А спевакі засталіся ў той хаце, жывуць-пажываюць і бяды-ліха не знаюць. (“Музыкі”)

6. Дык вось, каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль. Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй! (“Пшанічны каласок”)

7. Карова, карова, дай масла! Пеўнік ляжыць і не дыхае, бобінкай падавіўся. (“Як курачка пеўніка ратавала”)

8. Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы: ”На,калышы”. (“Піліпка-сынок”)

9. З таго часу заяц ніколі не кпіў з крывых ног вожыка.

(“Заяц і вожык”)

10. Тылі-тылі, скрыпіца, тут сядзела лісіца,

А ў лісіцы новы двор, сем дачушак на выбор,

Восьмы пеўнік, гэта мой. (“Коцік, пеўнік і лісіца”)
6.ІНСЦЭНІРОЎКА КАЗКІ “КОЦІК ПЕТРЫК І МЫШКА”
7.КОНКУРС “ПРАДОЎЖЫ ПРЫКАЗКУ”

- Свае назіранні за жыццём, свае мудрыя парады народ выказаў у прыказках. Яны кароценькія, але вельмі мудрыя.



Камандам раздаюцца карткі,

на якіх запісаны пачатак прыказак.

Задача: прадоўжыць прыказку.

Прыказкі


Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Грэе не шуба, а праца.

Добра працуем – павагу маем.

Бацькоў слухаць – гора не знаць.

Слязьмі гору не паможаш.

Якая справа – такая і слава.

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.

Хто працуе, той не сумуе.

Дыму без агню не бывае .

Адклад не ідзе на лад.


(У гэты час з балельшчыкамі праводзіцца гульня”Наадварот”.)
1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©uverenniy.ru 2016
обратиться к администрации

    Главная страница